Вот же уроды. За булку хлеба дадут 3 года и от звонка до звонка. А тут.

 

Вот же уроды. За булку хлеба дадут 3 года и от звонка до звонка. А тут. Першы намеснік старшыні Беларусбанка, якога летась асудзілі на 7,5 года, ужо на волі Асуджаны ў верасні 2018 года на 7,5

Першы намеснік старшыні Беларусбанка, якога летась асудзілі на 7,5 года, ужо на волі
Асуджаны ў верасні 2018 года на 7,5 года пазбаўлення волі былы першы намеснік старшыні Беларусбанка Генадзь Гаспадарык выйшаў на волю. Пра гэта tut.by паведаміла некалькі не звязаных паміж сабой крыніц.
Першы намеснік старшыні Беларусбанка, якога летась асудзілі на 7,5 года, ужо на волі, изображение 1
Былога першага намесніка старшыні праўлення Беларусбанка Генадзя Гаспадарыка затрымалі ў чэрвені 2016 года ў момант атрымання хабару ў памеры 14 тысяч даляраў. Па версіі следства, ад 2010 да 2015 года ён атрымаў больш за 215 тысяч даляраў. Грошы паступалі ад некалькіх кампаній за перамогу ў тэндарах на пастаўку банкаўскага абсталявання. Па ўсіх сямі эпізодах, звязаных з атрыманнем хабару, Гаспадарык прызнаў віну. Ён таксама пагасіў шкоду ў 200 тысяч даляраў. У верасні 2018 года суд даў яму 7,5 года пазбаўлення волі.
Як распавялі tut.by крыніцы, у сярэдзіне лістапада 2019 года Гаспадарык выйшаў на волю. Па словах аднаго з суразмоўцаў партала, яго памілаваў прэзідэнт.
Улічваючы, што Гаспадарык знаходзіўся пад вартай з лета 2016 га, ён адбыў больш за палову прызначанага тэрміну.
Адзначым, што гэта не адзіны выпадак памілавання буйных банкіраў за апошнія некалькі гадоў. Так, у 2018 годзе на волю выйшаў былы выканаўчы дырэктар Беларусбанка Анатоль Багавік, якога раней прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пасля вызвалення ён працаўладкаваўся памочнікам кіраўніка ў кампанію «БР-Кансалт», якая з’яўляецца даччынай структурай Банка развіцця.

 

.

 

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *